Чысціце мікрапылавы фільтр не радзей чым адзін раз у месяц ці больш, калі неабходна.
Калі глядзець на ўнутраны блок зверху, можна лёгка сабраць верхні фільтр.
Адключыце прыбор ад электрасілкавання.
Трымайце іянізатар, злёгку прыпадыміце яго. Затым, утрымліваючы ручкі мікрапылавога фільтра, злёгку прыпадыміце яго.
Дастаньце яго з унутранага блока.
Ачысціце фільтр пыласосам або шчоткай. (Не мыйце мікрапылавы фільтр вадой.)
Адключыце прыбор ад электрасілкавання.
Трымайце іянізатар, злёгку прыпадыміце яго.
Устаўце скобы мікрапылавога фільтра ў пярэднюю крышку.
Надавіце на скобы, каб сабраць мікрапылавы фільтр.
Праверце збоку пярэднюю накрыўку, ці правільна сабраны мікрыпылавы фільтр.
Мікрапылавы фільтр можа зламацца, калі яго сагнуць.
Пры няправільнай зборцы мікрапылавога фільтра пыл і іншыя рэчывы могуць трапляць ва ўнутраны блок.
Калі ў фільтр трапляе пыл, эфектыўнасць астуджэння пагаршаецца, гук становіцца моцным, а рахунак за электраэнергію авялічваецца, таму ачышчайце мікрапылавы фільтр адзін раз у месяц і замяняйце яго кожныя 6 месяцаў.