Першы > МЕРЫ БЯСПЕКІ > УВАГА > Эксплуатацыя

Эксплуатацыя

  • Не падвяргайце скуру ўздзеянню халоднага паветра на працягу доўгага часу.(Не сядзіце на паветранай плыні.)

    • Гэта можа нанесці шкоду здароўю.

  • Не выкарыстоўвайце выраб для спецыяльных мэтаў, такіх як захоўванне прадуктаў харчавання, твораў мастацва і інш. Гэта бытавы кандыцыянер паветра, а не дакладная сістэма ахалоджвання.

    • Існуе рызыка пашкоджання ці страты маёмасці.

  • Для ачысткі карыстайцеся мяккай анучай. Забаронена ўжыванне агрэсіўных мыйных сродкаў, растваральнікаў і інш.

    • Існуе рызыка ўзнікнення пажару, атрымання электрычнага ўдару ці пашкоджання пластыкавых дэталяў выраба.

  • Не наступайце і нічога не кладзіце на выраб.(знешнія блокі)

    • Існуе рызыка атрымання траўмаў людзьмі ці няспраўнасці выраба.

  • Неабходна карыстацца ўстойлівай табурэткай ці лесвіцай падчас чысткі ці абслугоўвання прылады.

    • Будзьце асцярожныя, каб пазбегнуць траўмаў.

  • Падчас мантажу і абслугоўвання абсталявання трэба апранаць адпаведныя сродкі асабістай абароны.

  • Гэтай прыладай могуць карыстацца дзеці ва ўзросце ад 8 гадоў і старэйшыя, а таксама асобы з абмежаванымі фізічнымі, сенсорнымі ці разумовымі здольнасцямі ці недахопам вопыту, пры ўмове наяўнасці нагляду ці атрымання інструкцый, што тычацца карыстання прыладай бяспечным спосабам, а таксама калі яны ўсведамляюць звязаную з гэтым небяспеку.

  • Дадзены прыбор не прызначаны для выкарыстання асобамі (у тым ліку дзецьмі) са зніжанымі фізічнымі, сенсарнымі і разумовымі здольнасцямі, або якім недастаткова вопыту і ведаў, за выключэннем выпадкаў атрымання інструкцыі па выкарыстанню прыборам ад адказнай за іх бяспеку асобы, ці працы пад яе наглядам.За дзецьмі трэба наглядаць, каб яны не гулялі з прыборам.