Першы > МЕРЫ БЯСПЕКІ > ПАПЯРЭДЖАННЕ > Мантаж

Мантаж

  • Забаронена ўжываць аўтаматычны выключальнік з дэфектамі ці заніжанымі характарыстыкамі. Каб карыстацца вырабам неабходна ўжываць вылучаны ланцуг.

    • Існуе рызыка ўзнікнення пажару ці атрымання электрычнага ўдару.

  • Для правядзення электратэхнічных работ неабходна звярнуцца да дылера, прадаўца, кваліфікаванага электрыка ці ў аўтарызаваны цэнтр абслугоўвання.

    • Не разбірайце і не рамантуйце выраб. Існуе рызыка ўзнікнення пажару ці атрымання электрычнага ўдару.

  • Заўсёды зазямляйце выраб.

    • Існуе рызыка ўзнікнення пажару ці атрымання электрычнага ўдару.

  • Надзейна ўсталёўвайце панэль і накрыўку блока кіравання.

    • Існуе рызыка ўзнікнення пажару ці атрымання электрычнага ўдару.

  • Заўсёды неабходна праводзіць вылучаны ланцуг і ўсталёўваць аўтаматычны выключальнік.

    • Няправільнае падключэнне ці мантаж могуць прывесці да ўзнікнення пажару ці атрымання электрычнага ўдару.

  • Неабходна ўжываць аўтаматычны выключальнік ці плаўкі засцерагальнік адпаведнага наміналу.

    • Існуе рызыка ўзнікнення пажару ці атрымання электрычнага ўдару.

  • Забаронена змяняць канструкцыю кабелю сілкавання ці падаўжаць яго.

    • Існуе рызыка ўзнікнення пажару ці атрымання электрычнага ўдару.

  • Забаронена самастойна ўсталёўваць, дэмантаваць ці пераўсталёўваць выраб (пакупнікам).

    • Існуе рызыка ўзнікнення пажару, атрымання электрычнага ўдару, выбуху ці нанясення траўмы.

  • Падчас распакоўвання і мантажу выраба неабходна праяўляць асцярожнасць.

    • Вострыя краі могуць нанесці траўмы. Сцеражыцеся вострых краёў кажуха і рэбраў кандэнсатара і выпаральніка.

  • Для выканання мантажу заўсёды звяртайцеся да дылера ці ў аўтарызаваны цэнтр абслугоўвання.

    • Існуе рызыка ўзнікнення пажару, атрымання электрычнага ўдару, выбуху ці нанясення траўмы.

  • Не ўсталёўвайце выраб на пашкоджанай апоры.

    • Гэта можа прывесці да атрымання траўмы, няшчаснага здарэння ці пашкоджання выраба.

  • Не дазваляйце вентылятару працаваць доўга, калі вільготнасць вельмі высокая, а дзверы ці акно застаюцца адчыненымі.

    • Гэта можа прывесці да кандэнсацыі вільгаці і намакання ці пашкоджання мэблі.

  • Для паўторнай устаноўкі ўсталяванага вырабу неабходна заўсёды звяртацца да дылера ці ў аўтарызаваны сэрвісны цэнтр.

    • Існуе рызыка ўзнікнення пажару, атрымання электрычнага ўдару, выбуху ці нанясення траўмы.

  • Не адкрывайце ахоўную крышку асноўнага корпуса падчас працы.

    • Інакш гэта можа прывесці да паражэння электрычным токам.

  • На адтуліне для ўсмоктвання паветра знадворку павінна быць усталявана сетка, каб у блок не маглі патрапіць птушкі.

    • Выдаляйце чужародныя рэчы, накшталт птушыных гнёздаў. Інакш гэта можа прывесці да дэфіцыту кіслароду ў памяшканні.

  • Усталюйце паветразаборнік там, дзе забруджанае паветра нельга ўсмоктваць непасрэдна.

    • Гэта можа стаць прычынай розных няшчасных выпадкаў, у тым ліку ўдушша, з-за ўсмоктвання шкодных газаў (CO і г.д.)

  • Усталёўвайце выраб на месца, якое можа вытрымаць яго вагу.

    • У адваротным выпадку выраб можа ўпасці і стаць прычынай няшчаснага выпадку.

  • Меры засцярогі павінны быць прыняты, каб пазбегнуць зваротнага ўцягвання газаў у памяшканне з адкрытай паветраадводнай трубы ад пячнога абсталявання.

  • Падчас мантажу, абслугоўвання або рамонту UV LED неабходна выкарыстоўваць модулі, якія пастаўляюцца кампаніяй LG Electronics. Пры неабходнасці звяжыцеся з Сэрвісным цэнтрам LG Electronics.

    • Інфармацыя аб модулі UV LED: LTPL G35U275GS TWA