Не падвяргайце скуру ўздзеянню халоднага паветра на працягу доўгага часу. (Не сядзіце на паветранай плыні.)
Гэта можа нанесці шкоду здароўю.
Не выкарыстоўвайце выраб для спецыяльных мэтаў, такіх як захоўванне прадуктаў харчавання, твораў мастацва і інш. Гэта бытавы кандыцыянер паветра, а не дакладная сістэма ахалоджвання.
Існуе рызыка пашкоджання ці страты маёмасці.
Для ачысткі карыстайцеся мяккай анучай. Забаронена ўжыванне агрэсіўных мыйных сродкаў, растваральнікаў і інш.
Існуе рызыка ўзнікнення пажару, атрымання электрычнага ўдару ці пашкоджання пластыкавых дэталяў выраба.
Не наступайце і нічога не кладзіце на выраб. (знешнія блокі)
Існуе рызыка атрымання траўмаў людзьмі ці няспраўнасці выраба.
Неабходна карыстацца ўстойлівай табурэткай ці лесвіцай падчас чысткі ці абслугоўвання прылады.
Будзьце асцярожныя, каб пазбегнуць траўмаў.
Дадзены прыбор не прызначаны для выкарыстання асобамі (у тым ліку дзецьмі) са зніжанымі фізічнымі, сенсарнымі і разумовымі здольнасцямі, або якім недастаткова вопыту і ведаў, за выключэннем выпадкаў атрымання інструкцыі па выкарыстанню прыборам ад адказнай за іх бяспеку асобы, ці працы пад яе наглядам.За дзецьмі трэба наглядаць, каб яны не гулялі з прыборам.
Гэтым прыборам могуць карыстацца дзеці ва ўзросце ад 8 гадоў і старэй, а таксама асобы з абмежаванымі фізічнымі, сэнсарнымі або разумовымі здольнасцямі або без вопыту і ведаў, калі яны знаходзяцца пад наглядам або прайшлі інструкцыі па бяспечным выкарыстанні прыбора і разумеюць небяспеку. Дзецям забараняецца гуляць з прыборам. Дзеці не павінны выконваць чыстку і абслугоўванне без нагляду.