Пры дапамозе гэтай функцыі можна праверыць стан таймера (раскладу), захаванага ў пульце дыстанцыйнага кіравання.
У спісе раскладаў выберыце катэгорыю стану штодзённага раскладу і націсніце кнопку [ОК], каб перайсці да падрабязнага меню стану штодзённага раскладу.
Пры дапамозе кнопкі [L, M (улева/управа)] на пульце дыстанцыйнага кіравання можна праверыць інфармацыю аб таймеры на іншыя даты.
Пры дапамозе кнопкі [J, K(уверх/уніз)] на пульце дыстанцыйнага кіравання можна праверыць інфармацыю аб іншых таймерах на адпаведную дату.
Выберыце інфармацыю аб таймеры і націсніце кнопку [OK], каб перайсці да экрана рэдагавання адпаведнага таймера.
На экране стану штодзённага раскладу, нават калі таймер (расклад) усталяваны, калі адпаведная дата пазначана як дата выключэння, расклад не будзе выконвацца.
Рэкамендуецца выкарыстоўваць менш за 5 раскладаў у адзін дзень.