Першы > МЕРЫ БЯСПЕКІ > ПЕРАД ВЫКАРЫСТАННЕМ АЗНАЁМЦЕСЯ З УСІМІ ІНСТРУКЦЫЯМІ > УВАГА

УВАГА

  • Падымаць і пераносіць прыладу павінны мінімум два чалавекі.

    • Пазбягайце траўмаў.

  • Забаронена ўсталёўваць выраб ў месцах, дзе магчыма непасрэднае ўздзеянне на яго марскога ветру (салявога туману).

    • Гэта можа выклікаць карозію прылады.

  • Утрымлівайце выраб ў гарызантальным становішчы нават падчас устаноўкі.

    • Меры па прадухіленню вібрацыі ці шуму.

  • Не ўсталёўвайце прыладу ў месцах, дзе шум ці гарачае паветра ад вонкавага блока могуць зашкодзіць навакольным ці патурбаваць іх.

    • Гэта можа выклікаць у суседзяў праблемы і прывесці да сваркі.

  • Пасля ўстаноўкі або рамонту выраба заўсёды правярайце наяўнасць ўцечак газу (холадагенту).

    • Нізкі ўзровень холадагенту можа прывесці да парушэння працы выраба.

  • Не выкарыстоўвайце прыладу ў такіх мэтах, як захаванне прадуктаў, твораў мастацтва і г. д. Гэта бытавы награвальны прыбор, а не сістэма дакладнага ахалоджвання.

    • Існуе рызыка пашкоджання ці страты маёмасці.

  • Забаронена блакаваць уваход ці выхад плыні паветра.

    • Гэта можа прывесці да паломкі выраба.

  • Для ачысткі карыстайцеся мяккай тканінай. Забаронена ўжыванне агрэсіўных мыйных сродкаў, растваральнікаў і інш.

    • Існуе рызыка ўзнікнення пажару, атрымання электрычнага ўдару ці пашкоджання пластыкавых дэталяў выраба.

  • Не рэкамендуецца наступаць на прыладу ці класці на яе якія-небудзь рэчы.

    • Існуе рызыка атрымання траўмаў людзьмі ці няспраўнасці выраба.

  • Падчас працы кандыцыянера забаронена ўстаўляць рукі ці іншыя рэчы ва ўваходную ці выхадную адтуліны.

    • Вострыя і рухомыя дэталі выраба могуць нанесці траўму.

  • Падчас распакоўвання і мантажу выраба неабходна праяўляць асцярожнасць.

    • Вострыя краі могуць нанесці траўму.

  • Пры ўцечцы газападобнага холадагенту падчас рамонту ні ў якім разе не дакранайцеся да яго.

    • Газападобны холадагент можа выклікаць абмаражэнне (халодны апёк).

  • Не нахіляйце блок падчас дэмантажу ці зняцця.

    • Накоплены ўнутры кандэнсат можа праліцца.

  • Не дапускайце дамешвання паветра ці газу, адрозных ад прызначанага для выкарыстання ў сістэме холадагенту.

    • Пападанне ў ахаладжальную сістэму паветра прывядзе да празмерна высокага ціску, вынікам якога стане пашкоджанне абсталявання ці траўма.

  • Калі падчас мантажу выцякае газаправод, неадкладна праветрыце памяшканне.

    • У адваротным выпадку гэта можа зашкодзіць здароўю.

  • Дэмантаж блока, работы з ахаладжальнікам і адпаведнымі дэталямі неабходна праводзіць у адпаведнасці з мясцовымі і дзяржаўнымі стандартамі.

  • Халодная ці гарачая плыні паветра не павінны ўздзейнічаць на вашу скуру, дзяцей ці расліны.

    • Гэта можа нанесці шкоду здароўю.

  • Падчас чысткі, абслугоўвання ці рамонту прылады на вышыні неабходна карыстацца ўстойлівай табурэткай ці лесвіцай.

    • Будзьце асцярожныя, каб пазбегнуць траўмаў.

  • Гарачая вада можа быць недаступнай адразу, падчас дэзінфекцыі або ў залежнасці ад аб’ёму гарачай вады.

  • Калі прылада выкарыстоўваецца для абагрэву падлогі, важна абмежаваць мінімальную/максімальную тэмпературу вады.

  • Гарантыя анулюецца, калі мантаж, рамонт або мадыфікацыю прылад для кандыцыяніравання паветра кампаніі LG Electronics выконвае любая асоба, акрамя спецыяліста з адпаведнай ліцэнзіяй на такую дзейнасць.

    • У такіх выпадках за ўсе выдаткі, звязаныя з рамонтам, нясе поўную адказнасць сам уладальнік.

  • Дадзены прыбор не прызначаны для выкарыстання асобамі (у тым ліку дзецьмі) са зніжанымі фізічнымі, сенсарнымі і разумовымі здольнасцямі, або якім недастаткова вопыту і ведаў, за выключэннем выпадкаў атрымання інструкцыі па выкарыстанню прыборам ад адказнай за іх бяспеку асобы, ці працы пад яе наглядам.За дзецьмі трэба наглядаць, каб яны не гулялі з прыборам.

  • Гэтай прыладай могуць карыстацца дзеці ва ўзросце ад 8 гадоў і старэйшыя, а таксама асобы з абмежаванымі фізічнымі, сенсорнымі ці разумовымі здольнасцямі ці недахопам вопыту, пры ўмове наяўнасці нагляду ці атрымання інструкцый, што тычацца карыстання прыладай бяспечным спосабам, а таксама калі яны ўсведамляюць звязаную з гэтым небяспеку.

  • Не ўстанаўлівайце прыладу ў патэнцыйна выбухованебяспечным асяроддзі.