Гэта функцыя даступна толькі ў мадэлях з Wi-Fi.
Праграма LG ThinQ дазваляе ўзаемадзейнічаць з прыборам з дапамогай смартфона.
Функцыі праграмы LG ThinQ
Кіруйце прыборам са смартфона з дапамогай зручных інтэлектуальных функцый.Smart DiagnosisКалі падчас выкарыстання прыбора ўзнікла праблема, функцыя інтэлектуальнай дыягностыкі Smart Diagnosis дапаможа вам знайсці праблему.НаладыДазваляе наладжваць розныя параметры прылады і праграмы.Калі вы змяняеце бесправадны маршрутызатар, інтэрнэт-правайдара ці пароль, выдаліце зарэгістраваны прыбор з праграмы LG ThinQ і зарэгіструйце яго зноў.У мэтах паляпшэння прылады ў праграму могуць быць унесены змены без папярэдняга апавяшчэння карыстальнікаў.Функцыі могуць адрознівацца ў залежнасці ад мадэлі.
Перад выкарыстаннем праграмы LG ThinQ
Праверце адлегласць паміж прыладай і бесправадным маршрутызатарам (сетка Wi-Fi).Калі адлегласць паміж прыборам і бесправадным маршрутызатарам занадта вялікая, сігнал становіцца слабым. Рэгістрацыя можа заняць шмат часу, або праграму не атрымаецца ўсталяваць.Адключыце Mobile data (Мабільныя даныя) ці Cellular Data (Сотавыя даныя) на смартфоне.Падключыце смартфон да бесправаднога маршрутызатара.Каб праверыць падключэнне па Wi-Fi, пераканайцеся, што значок f на панэлі кіравання гарыць.Прылада падтрымлівае толькі сеткі Wi-Fi 2,4 ГГц. Каб праверыць частату сеткі, звярніцеся да пастаўшчыка паслуг інтэрнэту або да інструкцыі карыстальніка бесправаднога маршрутызатара.LG ThinQ не нясе адказнасці за любыя праблемы з падключэннем да сеткі, любыя збоі, няспраўнасці або памылкі, выкліканыя сеткавым падключэннем.Калі ў прылады ўзнікаюць праблемы з падключэннем да сеткі Wi-Fi, яна, магчыма, знаходзіцца занадта далёка ад маршрутызатара. Набудзьце ўзмацняльнік (пашыральнік дыяпазону) Wi-Fi, каб палепшыць узровень сігналу Wi-Fi.Прылада можа не падключацца да сеткі Wi-Fi, ці злучэнне можа перарывацца з-за параметраў хатняй сеткі.Падключэнне да сеткі можа не працаваць належным чынам у залежнасці ад інтэрнэт-правайдара.Навакольнае бесправадное асяроддзе можа замаруджваць работу бесправадной сеткі.Калі прыбор не атрымліваецца падключыць з-за праблем з бесправадной перадачай сігналу, адключыце прыбор ад разеткі і пачакайце прыкладна хвіліну, перш чым паўтарыць спробу.Калі на маршрутызатары ўключаны брандмаўэр, адключыце яго або дадайце прыладу ў выключэнні.Назва бесправадной сеткі (SSID) павінна складацца з англійскіх літар і лічбаў (нельга выкарыстоўваць спецыяльныя знакі).Карыстальніцкі інтэрфейс смартфона (UI) можа адрознівацца ў залежнасці ад мабільнай аперацыйнай сістэмы (АС) і вытворцы.Калі для пратакола бяспекі маршрутызатара ўстаноўлена значэнне WEP, магчыма, у вас не атрымаецца наладзіць сетку. Змяніце яго на іншы пратакол бяспекі (рэкамендуецца WPA2) і зноў зарэгіструйце прадукт.
Устаноўка праграмы LG ThinQ
Знайдзіце на смартфоне праграму LG ThinQ у Google Play Store ці Apple App Store. Выконвайце інструкцыі, каб загрузіць і ўстанавіць праграму.
Папярэджанне аб праграмным забеспячэнні з адкрытым зыходным кодам
Каб атрымаць зыходны код па ліцэнзіях GPL, LGPL, MPL і іншых ліцэнзіях з адкрытым зыходным кодам, згодна з якімі павінен раскрывацца зыходны код і якія змяшчаюцца ў гэтым прадукце, а таксама атрымаць доступ да ўсіх згаданых умоў ліцэнзіі, апавяшчэнняў аб аўтарскіх правах і іншых адпаведных дакументаў, наведайце сайт https://opensource.lge.com.LG Electronics таксама прадаставіць вам адкрыты зыходны код на кампакт-дыску за плату, якая пакрывае кошт распаўсюджвання (напрыклад, кошт носьбіта, дастаўкі і апрацоўкі), па запыце на адрас электроннай пошты opensource@lge.com.Гэта прапанова дзейнічае для ўсіх атрымальнікаў гэтай інфармацыі на працягу трох гадоў з моманту нашай апошняй адгрузкі гэтага вырабу.